29.07.2020 г. на пляцоўцы каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў рамках праекта «Свята кожны дзень» праведзена фальклорнае свята «Родныя напевы». Беларускія народныя песні іўеўчанам дарылі артысты-аматары з ансамбля “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
У час мерапрыемства працавала выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці аддзела і сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры, майстар-класы па традыцыйных рамёствах і народных танцах.