Так хораша, калі традыцыі жывуць, яднаюць пакаленні і адкрываюць багаты ўнутраны свет беларускага народа. Падчас адкрыцця выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых работ майстроў і ўдзельнікаў клубных фарміраванняў АРіТК аг. Геранёны “Святочны настрой”.
Госці змаглі пазнаёміцца з унікальнымі вырабамі нашых майстроў і дзяцей, прыняць удзел у цікавай экскурсіі па Навагодняй казцы, а таксама атрымаць асалоду ад усёй прыгажосці цудоўных калядных і навагодніх вырабаў.
Выстава будзе працаваць з 14 снежня па 31 снежня з 10:00 да 18:00. Месца правядзення АРіТК аг. Геранёны. Сардэчна ўсіх запрашаем!
