
На Іўеўшчыне старадаўні абрад калядавання “Тры Каралі” бытаваў у вёсцы Сцігане (Ліпнішкаўскі сельсавет) яшчэ ў першай палове ХХ ст.
З успамінаў жыхароў вёскі: “Традыцыйна на свята “Тры Каралі” хадзілі толькі хлопцы, якія мелі добрыя галасы (хораша спявалі). Прыбіраліся ў вывернуты кажух, спявалі пад вокнамі”.
Перавагу аддавалі тым гаспадарам, у каго ў доме былі дзяўчаты на выданні.
З мэтай вяртання да вытокаў у філіяле аг. Трабы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праводзяць старадаўні абрад калядавання “Тры Каралі”.
6 студзеня мужчыны ў сімвалічных уборах персанажаў Трох Каралёў наведваюць дамы мясцовых жыхароў з навінай аб радаснай падзеі, віншуюць са святам, спяваюць калядные песні, жадаюць здароўя і дабрабыту.





