Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі вучні 3 класа яслі-сада Іўеўскай пачатковай школы са сваімі бацькамі.
Падчас тэматычнай этна-праграмы “Скарбы Іўеўскага краю” удзельнікі паглыбілі веды аб традыцыйнай беларускай культуры, паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі калекцыі этназбораў і работ сучасных майстроў Іўеўшчыны ў разнастайных тэхніках.
З задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і забавах, і атрымалі сувеніры ручной работы.
