06 чэрвеня 2025 г.у г. Навагрудку адбыўся абласны фестываль рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» дзе прынялі удзел: народны ансамбль песні «Юрацішкаўскі кірмаш» філіяла г.п. Юрацішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», мастацкі кіраўнік Таццяна Карташэвіч; жаночы фальклорны ансамбль «Крынічка» філіяла аг. Трабы ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», мастацкі кіраўнік Валяр’ян Дабраловіч; дзіцячы фальклорны гурт «Жавароначкі» філіяла аг. Лаздуны1 ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», мастацкі кіраўнік Анастасія Пісарэнка. А таксама майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» з выставай народнай творчасці і майстар-класамі па традыцыйных рамёствах.

