6 студзеня ў аг.Трабы адбыўся старажытны каталіцкі абрад «Тры Каралі». Абрад сыходзіць сваімі каранямі глыбока ў гісторыю і з’яўляецца традыцыйным для Іўеўшчыны. У бягучым годзе абрад адноўлены ў нашай мясцовасці.
Абрад “Тры Каралі” праведзены творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы. Абрад таксама праведзены ў аграгарадках Субботнікі і Ліпнішкі клубнымі ўстановамі аграгарадкоў.