26 жніўня ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі майстра па саломапляценні Чурэйна Веры Паўлаўны «Залатая саломка». На непаўторную прыгажосць саламяных вырабаў прыйшлі падзівіцца ўдзельнікі гурткоў аддзела рамёстваў, а таксама ўсе жадаючыя.
