27 кастрычніка ў сектары раместваў і традыцыйнай культуры аг.Геранены прайшло адкрыццё персанальнай выставы-продажу «Часоў былых і новых повязь» майстра па фларыстыцы Пуйдак Г.І. На выставе прадстаўлены ўнікальныя работы майстра фларыстыкі.
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства пагрузіліся ў атмасферу беларускай народнай культуры і атрымалі асалоду ад унікальных карцін Ганны Іванаўны Пуйдак. Кожны жадаючы змог пазнаёміўся з гісторыяй і сакрэтам стварэння гэтых цудоўных твораў. Ганнай Іванаўнай быў праведзены майстар-клас, на якім школьнікі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у стварэнні цудоўнай паштоўкі з засушанага лісця і кветак.
