3 сакавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» прайшло адкрыццё персанальнай выставы «Уся справа ў капелюшы» майстра па саломапляценню Веры Паўлаўны Чурэйна.
На выставе была прадстаўлена непаўторная калекцыя саламяных капелюшоў, створаных залатымі рукамі Веры Паўлаўны. Вера Паўлаўна прадэманстравала дарослым і дзецям майстар клас па пляценню зубаткі з саламянай стужкі.
