24 лютага ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адкрылася справаздачная выстава гурткоўцаў «У краіне творчасці». На выставе прадстаўлены работы актыўных удзельнікаў гурткоў «Вясёлка колераў», «Чароўныя ўзоры» (кіраўнік Маргарыта Канцэвіч) і дзіцячага клуба «Крынічка» (кіраўнік Наталія Дунай).
На пачатку мерапрыемства самыя актыўныя ўдзельнікі, якія адказна наведвалі заняткі на працягу 2022 года, былі адзначаны пахвальнымі лістамі. Наведвальнікам мерапрыемства і гурткоўцам былі прапанаваны майстар-класы па саломапляценню, выцінанцы і пляценню паясоў. Дзеці з ахвотай паказвалі сваё майстэрства, набытае на занятках гурткоў, у розных відах традыцыйных рамёстваў (выцінанка, вышыўка, саломапляценне). Мерапрыемства завяршылася народнымі гульнямі і гарбатай з цукеркамі.
