Бульба – другі хлеб беларусаў. Усіх аматараў бульбы на вясёлы гастрафэст запрашае аграгарадок Лаздуны 1.
Вас парадуюць мастацкія выстаўкі восеньскай гародніны, падсілкуюць смачныя бульбяныя пачастункі.
Вы зможаце прыняць удзел і стаць пераможцам конкурсаў на самы вялікі вырашчаны вамі бульбяны клубень “Бульбяны волат”, на самы вялікі і смачны дранік “Бульбяны смак”.
Вас запросіць тэматычная пляцоўка “Бульбяная кавярня”, дзе будуць прапанаваны бульбяныя стравы ад носьбітаў элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Стравы з таркаванай бульбы”.
Вас чакаюць захапляльныя выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага і Іўеўскага раёнаў, мноства конкурсаў, выставак і майстар-класаў.
Кожны зможа праявіць кулінарныя таленты, пакаштаваць смачныя стравы з бульбы, праявіць спрыт і кемлівасць у гульнях і віктарынах, а таксама з задавальненнем павесяліцца і патанцаваць.
А жадаючых набыць сельскагаспадарчую прадукцыю запросіць восеньскі кірмаш.
Аргкамітэт