“Дрэва жыцця” – сімвал неўміручасці і вечнага жыцця. У беларусаў яно аб’ядноўвае энергію роду, каранёў, сувязі з зямлёй і сусветам.
У аг.Геранёны аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена адкрыццё выставы вырабаў у тэхніцы выцінанкі “Папяровы вернісаж”. На выставе ў рамках раённага конкурсу праектаў патрыятычнай тэматыкі “Сильна Беларусь связью поколений”, прысвечанага 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўлена творчая работа “Дрэва жыцця” майстра Алены Апанас. Выдатны майстар выцінанкі стварыла сваю вытанчаную мастацкую работу, уклаўшы ў яе асаблівы сэнс.
Дрэва жыцця, створанае Аленай Раманаўнай – гэта сімвал перамогі і адрадджэння. Карані дрыва сімвалізуюць трываласць і гераізм тых, хто змагаўся за свабоду. Карані з’яўляюцца асновай, на якой будуецца сучаснасць. Дрэва, якое перажывае буры і вайну, аднаўляецца і расце – гэта сімвал перамогі жыцця над смерцю, міру над вайной.
