16 лістапада да Дня беларускай лялькі ў філіяле аг.Геранены ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» вучні Геранёнскай сярэдняй школы і ўдзельнікі гуртка «Лялечны карагод» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры (кіраўнік Чарняк В. Г.) наведалі музейны пакой аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзе даведаліся шмат цікавага пра стварэнне лялькі-абярэга, лялькі-мотанкі, лялькі «Беларусачка», лялькі з элементамі вышыўкі і адзення нашага рэгіёну.
