Паважаныя сябры, запрашаем Вас на свята “Эйгердаўскія дакопкі”,
якое адбудзецца 20 верасня 2020 г. ў аг.Эйгерды, на пляцоўцы каля сектара культурна-масавай і асветніцкай работы. Пачатак у 12.00 гадзін. Бульба – другі хлеб беларусаў. Ўсіх аматараў бульбы аб’яднае вясёлае свята дакопак.
Для Вас прапануюцца:
тэматычная праграма “Бульбу жараць, бульбу вараць, бульба – наша смаката»,
захапляльныя выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці,
мноства кулінарных конкурсаў, цікавых выстаў і майстар-класаў.
Усе жадаючыя змогуць праявіць кулінарныя таленты, пакаштаваць смачныя стравы з бульбы, праявіць спрыт і кемлівасць у гульнях і віктарынах, а таксама з задавальненнем павесяліцца.
