18 чэрвеня 2025 г. аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі дзеці 1-4 класаў аздараўленчага лагера «Усмешкі дзяцінства» Іўеўскай пачатковай школы. Падчас тэматычнай этна-праграмы «Скарбы Іўеўскага краю» маленькія ўдзельнікі паглыбілі веды аб традыцыйнай беларускай культуры, паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі калекцыі этназбораў і работ сучасных майстроў Іўеўшчыны ў разнастайных тэхніках.
