7 красавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» для дзяцей прайшла этна-праграмма «Скарбы Іўеўскага краю».
Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Іўеўскага раёна. Пад час майстар-класаў, праведзеных работнікамі ўстановы, павучыліся майстэрству стварэння прыгажосці з саломы, тэкстыля і паперы. Дакрануліся да непаўторнай скарбніцы беларускіх прыказак,прымавак і гульняў.
