19 красавіка тэматычная этна-праграма для дзяцей «Скарбы Іўеўскага краю» адбылася ў аддзеле раместваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Іўеўшчыны, паўдзельнічалі ў гульнях і забавах, павучыліся майстэрству пляцення абярэга з саломы, паўдзельнічалі ў майстар-класе па саломапляценню «Венік-абярэг».
