15 чэрвеня 2025 г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адкрылася персанальная выстаўка майстра па вышыўцы Леакадзіі Іваноўскай «Фарбы роднай зямлі» удзельніцы клуба майстроў «Скарбніца». У экспазіцыі прадстаўлена больш 30 вышытых работ. Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку, якая працуе да 25 чэрвеня.
