У рамках Года народнага адзінства 10 ліпеня 2021 года у 16.00 у г.п. Юрацішкі адбыўся фэст “У госці да Юраты”.
Вядучымі мерапрыемства былі легендарныя Юрата і Кастусь. Імёны іх з падання аб паходжанні пасёлка Юрацішак. Багіня мора прыгажуня Юрата і просты селянін Кастусь, каханне якіх выклікала гнеў багоў. У сваю чаргу яны асушылі мора ў гэтым месцы, разбурылі цудоўны палац Юраты.
Распачаў фэст старшыня сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Кірылавіч Казановіч. Старшыня сельвыканкама падзякаваў людзей пасёлка і рэгіёну за добрасумленную працу. А затым традыцыйна ўзнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, тыя, хто не толькі добра працуе, але і прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці гарадскога пасёлка. На такіх мерапрыемствах добрыя словы і цудоўныя песні знаходзяцца для кожнага. Юрата з Кастусём успомнілі і самых пажылых жыхароў пасёлка, і самых маленькіх, якія нарадзіліся ў гэтым годзе.
Адметныя цудоўныя якасці нашага народа, гасціннасць, уменне чалавека прывеціць, пачаставаць з дарогі, пасадзіць на покуце, як шаноўнага і дарагога госця. Таму і частавалі ўсіх прысутных караваем а таксама прайшоў адпаведны конкурс на лепшую гаспадыню “Гостеприимная хозяйка – 2021”. У конкурсе прынялі ўдзел маладыя жанчыны з аграгарадкоў Лаздуны, Геранёны, Ліпнішкі, пасёлка Юрацішкі. Перамогу ў намінацыі “Гостеприимная хозяйка — 2021” атрымала Ксенія Грыбоўская (аг.Ліпнішкі).
Зрабіць фэст яшчэ прыгажэйшым, яшчэ гучнейшым дапамаглі народны ансамбль народай песні “Спадчына” аддзела культурна –масавай і аветніцкай работы аг.Лаздуны 1, салісты і выканаўцы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны.
