Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх
Цудоўны і багаты наш край. Край у якім жывуць надзвычай добрыя, працавітыя людзі. Менавіта такім быў род Умястоўскіх, які жыў і працаваў у Жамыслаўлі ў 18-19 стагоддзях.Убачыць прыгажосць гэтых мясцін і спазнаць працавітасць і справы нашых продкаўзапрашаем
на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17:00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.
У праграме:
— урачыстае адкрыццё “Вітаем знатных асоб і гасцей фэста”;
— дэфіле калекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лёсу” дзіцячага
аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг.Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі
цэнтр культуры і вольнага часу”;
— канцэртная праграма вакальнай групы “Викенд” ДУК “Іўеўскі цэнтр
культуры і вольнага часу”
— канцэрт народнага вакальнага квартэта “Вакаліз” ДУА “Іўеўская дзіцячая
школа мастацтваў”;
— музычна-танцавльная праграма “Мелодыі ў старадаўнім парку”;
— святочны салют
Упершыню на фэсце выступяць народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёсачкі-калыскі” Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра і народны ансамбль песні “Уладары” ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры”
У вас будзе магчымасць пачаставацца графскім пірагом па старыннаму рацэпту Умястоўскіх, які аднавілі Андрэй і Таццяна Мястоўскія, а выпякла дэсерт Іна Лобач, гаспадыня пякарні “Сапраўдны смак”.
На працягу свята працуюць: атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя,
выстаўка “ З гісторыі фэста”.
А таксама запросім усіх жадаючых адведаць духмянай юшкі.
Аркамітэт