23 лютага – 2 сакавіка філіаламі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы. Свята Масленіца праведзена ў турыстычным комплексе “Млын” Лідскага раёна філіялам аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. У аг.Лаздуны1 філіялам ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”праведзена свята «Гуляй, народ, Масленіца ля варот». Свята Масленіца было праведзена ў аг.Лялюкі і в.Бакшты філіяламі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» сумесна са школамі. Філіял г.п.Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” выступіў з канцэртнай праграмай на свяце Масленіца у аг. Пераганцы Воранаўскага раёна,
Удзельнікі святочных мерапрыемстваў атрымалі вялікае задавальненне ад цікавых, змястоўных сустрэч з традыцыйнай народнай культурай, вясёлымі масленічнымі гульнямі, конкурсамі, забавамі. Усіх уразіў непаўторны смак прыгожых, румяных масленічных бліноў.
