Народны драматычны калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы. На працягу 12 гадоў калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступае на сцэнічных пляцоўках Іўеўскага раёна, актыўна ўдзельнічае ў культурна-масавых мерапрыемствах клубнай установы. Апошні час калектыў выступае перад гледачамі са спектаклем па п’есе Братоў Далецкіх “Міхалка”. Выдатна сыграныя ролі акцёраў, добрае музычнае афрмленне спектакля дарыць гледачам пазітыў і цудоўны настрой.
Народны драматычны тэатр дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. У рэпертуары тэатра рознапланавыя спектаклі: “Трыбунал” па п’есе Андрэя Макаёнка; “Не розумам сцяміў а сэрцам” па п’есе Касьяна Вясёлага; “Слуп” па п’есе Васіля Ткачова, “Мая жонка хоча замуж” па п’есе-жарт Васіля Ткачова. У верасні 2019 года адбылася прэм’ера сектакля па аповесці Барыса Васільева “А зори здесь тихие”. Са спектаклем тэатр выступіў ва ўстановах адукацыі раёна. Цікавае рэжысёрскае рашэнне спектакля, выдатна сыграныя ролі дзеючых асоб даюць магчымасць гледачам разам з акцёрамі перажываць і быць удзельнікамі ваенных падзей.
Народны тэатр гульні “Зялёны фургон” дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” . Сваю асноўную творчую дзейнасць тэатр гульні праводзіць на культурна-турыстычным аб’екце “Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі” ў вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна. Культурна-турыстычную дзейнасць калектыў вядзе ў цесным супрацоўніцтве з турфірмамі рэспублікі.
Адным з важных момантаў дзейнасці калектыву з’яўляецца падбор рэпертуару. Рэпертуар тэатра гульні складаецца з аўтарскіх праграм і прадстаўленняў: дзіцячая навагодняя праграма пад адкрытым небам “Приключения Лешего”; дзіцячая гульнёвая праграма “Баба-Яга и ВОЛКШебство»; анімацыйная праграма “Камяні Памяці” в.Стоневічы; інтэрактыўная праграма “Содатский привал”; гульнёвые праграмы “Сорочьи бои», «Колодка шоу»; конкурсна-гульнёвые праграмы “Помидорная битва”, “Властелин села”; тэатралізаваная кампазіцыя
“С далекой древности”; навагодні інтэрактыўны спектакль-казка пад адкрытым небам «Новогодний фейерверк» па п’есе У.Ілюхава. Удзельнікі тэатра гульні былі гасцямі беларускага тэлебачання на канале АНТ (2018 -2019 гг.). Удзельнікі тэатра пастаянна вандруюць па вёсках, аграгарадках раёна з творчымі праграмамі. Кожны год калектыў з’яўляецца ўдзельнікам раённых і абласных мерапрыемстваў, аглядаў, святаў: “День снега”, “Іўеўская Масленіца”, “Купалле”, “Іўеўскі памідор”, “Дажынкі”; праекта “АРТ-бус”; праводзяць дабрачынныя акцыі для дзяцей з дзіцячых прытулкаў гарадоў Іўе, Шчучын, Навагрудак, Гродна.