6 жніўня ў аг.Пагародна Воранаўскага раёна адбыўся канцэрт “Квiтней Беларусь” ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны. На мерапрыемстве працавала выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сувеніраў “Узоры прыгажосці”, падрыхтаваная сектарам раместваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны.