Святкі ў народнай славянскай традыцыі – гэта перыяд паміж Калядамі і Вадохрышчам, час радасці і зімовых забаваў. 13 студзеня ў Іўеўскім тэрытаряльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання прайшла дасугавая праграма “Святкі ў Марыі”. Святочны канцэрт удзельнікам мерапрыемства падаравалі творчыя выканаўцы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
