Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі адзначаецца ў разгар лета ў Беларусі. Свята Купалле з’яўляецца самым непаўторным сярод святаў каляндарнага цыклу і адзначаецца на працягу тыдня. Старыя людзі казалі, што амаль да адзінаццатага ліпеня можна святкаваць Купальскія забавы! Вось работнікі культуры Іўеўшчыны і прапанавалі не марудзіць час дарма, а святкаваць.
У ліпеньскія вечары на беразе Нёмана ў вёсцы Мікалаева, а таксама ў вёсцы Бакшты, аграгарадках Лаздуны1 і Суботнікі творчымі калектывамі сектараў і аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі, в.Бакшты, аг.Лаздуны1 і аг.Суботнікі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена свята Купалле.
Моладзь, дзеці, людзі сталага ўзросту з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і забавах, вадзілі карагоды вакол купальскага вогнішча, варажылі на вянках, шукалі папараць-кветку, атрымалі асалоду ад канцэртных выступленняў калектываў аматарскай творчасці, дакрануліся да цікавай, самабытнай традыцыйнай культуры нашага народа.
