18 лютага ў сектары раместваў і традыцыйнай культуры для дзяцей прайшлі майстар-класы па фларыстыцы «Кветкавы вернiсаж» і па выцiнанцы «Чароўныя нажнiцы».
На майстар-класе па фларыстыцы юныя ўдзельнікі праявiлi цікавасць да работы з прыродным матэрыялам, да роднай прыроды задавалi шмат пытанняў. У вынiку хлопчыкі і дзяўчынкі навучылiся няхітрым спосабам вырабляць паштоўкі сваiмi рукамi. Дзеці зрабілі паштоўкі да Дня абаронцаў Айчыны.
Цікавы майстар-клас па традыцыйнаму рамяству выцiнанкі «Чароўныя нажнiцы» навучыў майстэрству стварэння прыгожых карункаў з паперы.
