23-25 красавiка ў сектары раместваў i традыцыйнай культуры аг.Геранены адбылося шэраг цікавых мерапрыемстваў: выстава-кiрмаш “Вярба-вербачка”, дзе прайшло цiкавае адкрыцце выставы, майстар-клас “Вербная нядзеля” па вырабу вербачак ад народнага ўмельца Пуйдак Ганны. Затым наведвальнікаў установы запрасiлi ў музейны пакой, дзе прайшла пазнавальная праграма “Саламяная лялька”.
