Вялікдзень – вялікае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення ўскрыжаванага Хрыста. Вялікдзень – найбольш урачыстае і любімае жыхарамі нашага раёна народнае свята.
8-9 і 15-16 красавіка аддзеламі і сектарамі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” да народнага свята Вялікдзень праведзена шэраг мерапрыемстваў: у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты – выстаўка “Вярба-вярбачка” вырабаў удзельнікаў дзіцячага гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Жар-птушка”; у сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны – майстар-клас па вырабе велікоднай вербачкі; у аг.Лялюкі – абрад «Валачобніцтва»; у аг.Трабы – абрад “Вялікодныя валачобнікі”; у аг.Лаздуны1 – абрад «Валачобнікі валачыліся»; у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі – конкурсна-пазнавальная праграма “Кацілася яечка”; у сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лялюкі – культурна-дасугавая праграма “Вялікодныя забавы”; у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты – выстава-продаж “Велікодны перазвон”; у в.Барава, в.Мікалаева сектарам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лялюкі і у в.Бакшты, в.Забярэзь аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты праведзены абрад “Валачобнікі”; у сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лялюкі – культурна-дасугавая праграма “Як у нас на Вялікдзень”.
Удзельники мерапрыемстваў у чарговы раз дакрануліся да вялікодных традыцый, атрымалі асалоду ад сустрэчы з народнай культурай, добра і змястоўна адпачылі.
У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі ў рамках раённага конкурсу на лепшае мерапрыемства па патрыятычным выхаванні моладзі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” прайшло свята Вялiкдзень, а таксама для ўсіх катэгорый насельніцтва – свята “Вялікдзень светлы прыйшоў”. Удзельнікі мерапрыемстваў даведаліся шмат цікавага пра традыцыі святкавання Вялікадня, пазнаёміліся з мясцовым валачобным абрадам, паўдзельнічалі ў велікодных гульнях і забавах, паслухалі добры вяселы канцэрт удзельнікаў народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1. Задаволеныя наведвальнікі пакідалі ўстанову культуры з прыемнымі ўсмешкамі на тварах.
