У гэтым годзе Беларусь у чацвёрты раз святкуе Дзень народнага адзінства. У гэты дзень, 17 верасня, пачалося ўз’яднанне нашага народа. Знакамітыя радкі Янкі Купалы: «Ты з Усходняй, я з Заходняй нашай Беларусі, больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся». Падзеі той восені да гэтага часу бударажаць розум інтэлектуалаў. Але факт застаецца фактам: мы, беларусы, адна вялікая сям’я, якая жыве ў сваёй краіне.
У Дзень народнага адзінства ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло ўрачыстае мерапрыемства пад назвай Мы – адзіныя!”, удзел у якім прынялі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны працы, моладзь. “Чым больш мы бачым, як разбураюцца сучасныя дзяржавы, як народы губляюць радзіму, дом, традыцыі, — тым больш пільна ўглядаемся ў гісторыю роднай зямлі. Зямлі, якая тысячы гадоў таму сустрэла нашых старажытных продкаў суровым кліматам, навучыла трымацца разам, каб выжыць і стаць гаспадаром у сваёй хаце. І мы разумеем, што па сутнасці няма новых выклікаў. Няма нечаканых паваротаў у гісторыі. Ёсць забытыя старыя ўрокі і пагрозы. І ёсць абарона — шматвяковы досвед, які навучыў нас быць разам і ў шчаслівыя, і ў цяжкія часы. Нам, беларусам, не трэба расказваць, як важна жыць у міры і згодзе, быць адзінай нацыяй. Жыццё навучыла нас.”. З гэтых слоў Аляксандра Лукашэнкі на патрыятычным форуме “ Мы – беларусы!” 2023 года пачалося мерапрыемства.
–День народнага адзінства – адно з самых галоўных святаў у Беларусі. Нездарма мы пачалі яго са слоў Прэзідэнта, лідэра нацыі, які расказаў пра значэнне гэтага свята, – сказаў старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец. – Нам, іўяўчанам, ёсць чым ганарыцца. Нашы людзі стаялі ў вытокаў адзінай беларускай дзяржавы. Перад самым пачаткам мерапрыемства мы наведалі магілу Марыі Мікалаеўны Чэрнік, якая была першым дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР ад Заходняй Беларусі. Такія людзі стваралі нашу гісторыю, і мы павінны гэтым ганарыцца. Дзень народнага адзінства – свята, якое дэманструе наша адзінства, тое, што мы нацыя, якую немагчыма раздзяліць і перамагчы, сказаў кіраўнік раёна і павіншаваў іяўчан з самым маладым дзяржаўным святам краіны.
Да прысутных у зале звярнуўся старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Іван Жыдзель.
-17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа. У адносінах да беларусаў польскае кіраўніцтва праводзіла палітыку паланізацыі і асіміляцыі. Забаранялася выкарыстоўваць беларускую мову, былі зачынены ўсе беларускамоўныя школы, забаранялася беларуская прэса і г. д. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць дастойнае месца на міжнароднай арэне , стаць адной з заснавальніц ААН. Сёння беларускі народ з упэўненасцю глядзіць у будучыню і будуе сваю незалежную і суверэнную дзяржаву, – сказаў старшывня ветэранскай арганізацыі.
Асобны блок свята быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцікх захопнікаў. Наш рэгіён адным з першых стаў на абарону Айчыны, стойка і гераічна абараняючы рубяжы роднай краіны ад вераломнага ворага. Жыць у адзінстве мы навучыліся ў нашых дзядоў і прадзедаў. І цяпер вучым гэтаму сваіх дзяцей. Наша краіна – адзіная і магутная, багатая і гасцінная – працягвае руку сяброўства і дапамогі ўсім народам і суседзям, усім, хто жадае жыць на зямлі ў міры.
У нас, у Іўі, жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў ў міры і згодзе. Бо зусім не важна, да якой нацыянальнасці адносіць сябе чалавек. Галоўнае, каб ён быў добрым, спагадлівым, і тады побач з ім будуць сапраўдныя сябры. “Мы мацнейшыя, ккалі адзіныя, калі мы разам!”. Толькі ў адзінстве і згодзе, мы зможам захаваць незалежнасць нашай любімай краіны – Рэспублікі Беларусь.
Як адзначыў Презідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка: “Усе мы, хто жыве на гэтай зямлі, людзі – беларускі народ. У нас адна дзяржава, адзін закон, агульная гістарычная памяць на усіх. Гэта непарушна. Гэта назаўсёды”.
Ірына Бутурля. Станіслаў Зянкевіч (фота).