З маленства людзі захапляюцца дзівосным светам народнай песні і казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў, у час якіх выкарыстоўваюць лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі. Не зніжаецца цікавасць да фальклору і ў вучнёўскія гады. Жанравая разнастайнасць і асаблівасць дзіцячага фальклору абумоўлена функцыяй, якую ён выконвае, як сродак разумовага і фізічнага выхавання дзіцяці ў розныя перыяды яго жыцця.Творы дзіцячага фальклору вельмі простыя па форме і зместу, таму карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў спецыялістаў, якія працуюць з дзіцячымі аб’яднаннямі ў сферы культуры.
Метадыстамі аддзела народнай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” падрыхтаваны і выдадзены метадычныя рэкамендацыі “Дзіцячы фальклор”, па арганізацыі работы з дзецьмі, накіраванай на вывучэнне, захаванне фальклорнай спадчыны беларускага народа. Разам з тым, надаецца вялікае значэнне папулярызацыі фальклорных традыцыйных і брэндавых святаў, матэрыяльнай спадчыны Іўеўшчыны. На пачатку 2020 года метадыстамі аддзела народнай творчасці былі падрыжтаваны і выдадзены каляндары на 2020 год “Брэндавыя мерапрыемствы Іўеўшчыны” і “Наследие Ивьевщины”.
Пазнаёміцца з вышэй пералічанымі выданнямі можна, наведаўшы Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу.