17 мая ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылося свята народнай творчасці «Па сцежках спадчыны».
Юныя ўдзельнікі свята паглыбілі свае веды пра беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з саломкі і лёну, гліняны посуд), пра старадаўнія прылады працы, пазнаёміліся з гульнямі,танцамі і спевамі. Пад час майстар-класаў па традыцыйных рамёствах дакрануліся да беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.