Запрашаем на абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбудзецца 18 сакавіка 2023 года ў 11:00 у памяшканні Іўеўскага цэнтра культуры і
вольнага часу. У фестывалі прымуць удзел харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
