16 лютага 2024 года у 11:00 гадзін ў Іўеўскім цэнтры культуры і
вольнага часу пройдзе раённы фестываль патрыятычнай песні
“Сэрца зямлі маёй”
Маладыя таленты Іўеўшчыны прадыманструюць сваю творчасць у патрыятычным напрамку спеваў.
Мэтай фестывалю з’яуляецца выяўленне маладых таленавітых выканаўцаў у развіцці аматарскай творчасці, аб’яднанне падлеткаў і моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця іх творчых здольнасцей.
Кампетэнтнае жюры адзначыць сцэнічную культуру, тэхніку і артыстызм, арыгінальнасць выканання і вызначыць пераможцаў у розных намінацыях і ўзроставых групах.
Уваход свабодны.
