12 сакавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылася пазнавальная праграма «Іўеўскія традыцыі да свята Вялікадня». Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем дзяліліся ўспамінамі з дзяцінства аб святкаванні Вялікадня на Іўеўшчыне, аб атрыманых ад сваіх продкаў традыцыях святкавання упрыгожванні вялікодных вербаў, фарбаванні яек. Майстры народнай творчасці правялі майстар-класы па ўпрыгожванні вялікодных вербаў, фарбаванні яек. З удзельнікамі былі праведзены народныя гульні.
