У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адкрылася персанальная выстаўка майстра па пляценню з папяровых трубачак і валянню з воўны Алёны Гаданчук.
Усе жадаючыя змаглі не толькі паглядзець на прыгажосць вырабаў, але і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу сувеніра з папяровай лазы.
Выстаўка працуе з 14 па 26 красавіка.
Сардэчна запрашаем!