У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адкрылася персанальная выстаўка выцінанкі Андрыянавай Алесі “Папяровыя фантазіі”.
Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за трыццаць работ аўтара. Гэта мноства самых разнастайных тэм і кампазіцый, якія адлюстроўваюць развіццё народных традыцый.
Удзельнікі з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з таленавітым майстрам і яго работамі, павучыліся вырабу фіранкі з паперы.
