2 жніўня ў аг.Бастуны і аг.Тракелі Воранаўскага раёна адбыліся канцэрты «Песні маёй матулі» ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны. Працавалі выставы-продажы дэкаратыўна-прыкладнога мастацства і сувеніраў “Ад родных вытокаў”. Выставы былі аформлены сектарам раместваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны.
