18-27 снежня да народнага свята «Каляды» дзяржаўнай установай культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» праведзены: у філіяле г.п.Юрацішкі – вечар адпачынку «Калядныя сустрэчы»; у в.Лежневічы, аг.Лаздуны1, аг.Лелюкі, аг.Трабы, аг.Ліпнішкі, аг.Геранёны, аг.Жэмыслаўль – обрады «Ідзе Каляда, калядуючы», «Прыйшлі Каляды – ўсе людзі рады», «Каляда-Калядзіца», «Калядная зорка», Калядаванне; у Іўеўскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – акрытае пасяджэнне клуба маладых людзей з інваліднасцю «Кантакт», гасцёўня «Калядныя сустрэчы»; у аг.Лаздуны1 – дабрачынная акцыя «Кропелька цяпла»; у філіяле аг.Ліпнішкі – фальклорная праграма “Калядныя варожбы” і тэматычная праграма для пажылых людзей “Пад ззяннем Каляднай зоркі”; у філіяле аг.Суботнікі – вячоркі «З Калядамі».
