17 жніўня ў г.Свіслач адбыўся каравай-фэст «Бацькава булка». Удзельнікамі фэсту сталі майстры народнай творчасці Іўеўшчыны і саліст Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Арсен Айкян.
Дыпломам ІІ ступені за ўдзел у абласной выстаўцы-конкурсе дыкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Ручнік як шлях жыцця» узнагароджана Маргарыта Канцэвіч з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Саліст Арсэн Айкян стаў лаўрэатам ІІ ступені ў конкурсе «Хлебная песня» ў намінацыі «Саліст-вакаліст».