У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы ў рамках раённага конкурсу на лепшае мерапрыемства па фарміраванні культуры сямейнага дасуга “Сям’я – аснова патрыятычнага выхавання асобы” адбыўся сямейны вечар «Радзімай сваёй ганарымся».
На вечары вялася гаворка пра цікавыя гістарычныя месцы нашай краіны, хараство і разнастайнасць прыроды Беларусі, знакамітыя асобы краіны, асаблівасці традыцыйнай народнай культуры. Сем’і аграгарадка з задавальненнем паўдзельнічалі ў цікавых віктарынах і конкурсах аб родным краі, праявілі спрыт і кемлівасць у народных гульнях.
