Раённы агляда фальклора «Жывой крыніцы галасы прайшоў 19 лютага 2023г. ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Творчы калектыў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу на другім паверсе арганізаваў выстаўка народнага мастацтва.
У раённым аглядзе фальклору «Жывой крыніцы галасы» прынялі ўдзел фальклорныя калектывы і выканаўцы аддзелаў і сектароў культурна-масавай і асветніцкай работы ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» г.п.Юрацішкі, в.Бакшты, аграгарадкоў Лаздуны1, Суботнікі, Геранёны, Трабы,Лелюкі, Дайліды і Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Па рашэнню журы пераможцамі ў наступных намінацыях сталі:
“Лепшы танец народнага побыту” сектар культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды;
“Лепшая дзіцячая фальклорная праграма” сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі;
“Лепшая дзіцячая фальклорна-забаўляльная праграма” дзіцячы фальклорны ансамбль Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
“Лепшы твор вуснай народнай творчасці” Сяргей Бабкоў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
“Лепшы традыцыйны строй” фальклорны ансамбль “Жытніца” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі.
“Лепшы фальклорны ансамбль” фальклорны ансамбль “Вечарніца” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу”;
“Лепшая фальклорная праграма” вакальны ансамбль аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі;
“Лепшая фальклорна — забаўляльная праграма” ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны;
“Лепшае аўтэнтычнае выкананне” жаночы вакальны ансамбль “Крынічка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы;
“Лепшая выставачная калекцыя народнага мастацтва” аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
“Лепшы народны абрад” дзіцячы фальклорны ансамбль “Жавараначкі” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1;
“Лепшы рэгіянальны абрад” фальклорны ансамбль “Крынічка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты.
-Народная культура,- адзначыла загадчык аддзела метадычнай работы Л.Ф.Кішкель,- дае не толькі веды, але дапамагае пераадольваць цяжкасці быцця, ўпрыгожвае наш побыт, робіць яго цікавым, гарманічным, поўным.
Захавалася ў нас любоў да народных песень, танцаў, гульняў, жартаў.
