29.11.2019г. у дзяржаўнай установе культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” аддзелам народнай творчасці праведзены раённы семінар на тэму «Работа ўстаноў культуры па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі сярод насельніцтва».
У рабоце семінара актыўны ўдзел прыняла памочнік ўрача-эпідэміёлага дзяржаўнай установы “Іўеўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Каспяровіч Святлана Міхайлаўна. На семінары разгледжаныя пытанні прафілактыкі ВІЧ/СНІД сярод насельніцтва рэгіёна ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД, Сусветнага дня барацьбы супраць СНІД 1 снежня 2019 года, эпід-ВІЧ становішча ў Рэспубліцы Беларусь, Гродзенскай вобласці і Іўеўскім раёне на 01.11.2019г. Адбылася дэманстрацыя новага відэароліка па дадзенай тэматыцы. Падчас работы семінара, які праходзіў у рамках раённай акцыі “Тестирование на ВИЧ. Знай свой ВИЧ-статус” сярод работнікаў культуры праведзена дабраахвотнае тэставанне на ВІЧ-інфекцыю.