18 ліпеня 2020 года ў вёсцы Стрыжаняты творчым калектывам Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу праведзена свята “Разгуляй мая вёска!»
Работнікі культуры шчырым словам, добрай песняй віталі старэйшую жыхарку вёскі Скапчынскую Яніну Янаўну, юную спартсменку Ксенію Лобач, усіх людзей добразычлівых, працавітых і адданых сваёй малой радзіме.
Са славамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да землякоў зварнулася намеснік начальніка аддзела сацыяльнай абароны упраўлення па працы і занятасці насельніцтва Іўеўскага райвыканкама Скапчынская Тамара Мар’янаўна.
