7 ліпеня сектар рамёстваў i традыцыйнай культуры аг.Геранёны завіталі наведвальнiкi аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтсва Iўеўскага раёна. У сектары была праведзена тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнага пакоя “Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва”. Сустрэча прайшла ў цеплай, сяброўскай атмасферы. На мерапрыемстве госці пазнаёмiлiся з рамёствамi нашага краю. Супрацоўнікі сектара раместваў расказалi пра традыцыйныя рамёствы: саломапляценне, вышыўку, выцiнанку i ткацтва. Быў праведзены цiкавы майстар-класс па ткацтву. Цеплыя словы i пажаданнi ўсе пачулi ад загадчыцы аддзялення дзеннага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Васюкевiч М. Н.
