12 чэрвеня 2025 г. аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі дзеці з ДУА «Пераганцаўская ДШ» аг. Пераганцы, аздараўленчы лагер «Чайка».
Для наведвальнікаў прайшла тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнага пакоя «Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва». Вельмі добра, што дзеці ведаюць, што засталося ў спадчыну нам ад бабуль і дзядуль. Таму сучасная школа павiнна стаць паўнацэнным носбiтам народнай культуры, традыцый.
