19 чэрвеня 2025 г., у час летніх канікулаў, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі дзеці аздараўленчага лагера «Радуга фантазий». У час тэматычнай этнапраграмы «Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва» дзеці пазнаёмiлiся з рамёствамі нашага края. Ім расказалі, якое вялікае значэнне надаецца вывучэнню традыцыйных рамёстваў, іх захаванне і развіццё. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе па ткацтву, вырабу лялек-траўніц, адкрыткі з прыроднага матэрыялу, ткацтву паясоў. Усе мелі магчымасць акунуцца ў атмасферу беларускай народнай культуры і атрымаць асалоду ад непауторных вырабаў з саломкі.
