16 лютага 2025 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”.
Традыцыйны фестываль патрыятычнай песні сабраў таленавітых дзяцей і моладзь Іўеўшчыны. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выканаўцы, дуэты, трыа, вакальныя ансамблі з устаноў культуры і адукацыі раёна. Пад час фестывалю гучалі песні пра ўсеабдымную любоў да роднага краю, да малой радзімы, людзей стваральнай працы і продкаў, якія адстаялі самы галоўны набытак – мірнае неба над галавой.
У намінацыі “Саліст” дзіцячай ўзроставай катэгорыі ”); 3 месца ў Кажура Дзіяны і Васюкевіч Вікторыі (ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”); 2 месца падзялілі Кулеш Уладзіслаў (ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”) і Рынгель Ксенія (ДУА “Іўеўская пачатковая школа”); 1 месца заняла Марыя Жэбрык (ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”).
У юнацкай ўзроставай катэгорыі 3 месца заняла Дар’я Мытнік (ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”); 2 месца – Мікулка Ульяна (ДУА “Іўеўская сярэдняя школа”); 1 месца заняла Зінкевіч Паліна (філіял аг.Геранены ДУА “ІўеўскІ цэнтр культуры і вольнага часу”).
У маладзёжнай ўзроставай катэгорыі 3 месца падзялілі Аляксандр Нехвядовіч (філіял аг.Ліпнішкі ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”) і Фурса Анастасія (філіял г.п.Юрацішкі ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”); Карына Пачобут з філіяла г.п.Юрацішкі ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” заняла 2 месца; 1 месца ў Дар’і Пічушкінай з аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
У намінацыі “Вакальная група, трыа, дуэт” у дзіцячай ўзроставай катэгорыі 3 месца заняў дуэт дзяўчынак у складзе Дзядуль Дзіяны і Кандратовіч Валерыі з філіяла аг.Лаздуны1 ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; 2 месца ў дзіцячага вакальнага ансамбля “Капельки” з філіяла аг.Суботнікі ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; дзіцячы вакальны ансамбль “Праменьчыкі” з філіяла аг.Ліпнішкі ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” заняў 1 месца.
У юнацкай ўзроставай катэгорыі 2 месца прысвоена трыа з філіяла аг.Трабы ДУА “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Гран-пры фестывалю атрымала Гражынская Ніколь з ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”. Усе удзельнікі мерапрыемства ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі сектара культуры Іўеўскага райвыканкама.
