29.02.2024г. у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу аддзелам метадычнай работы праведзена школа прафесійнага майстэрства па тэатральна-драматычнаму жанру на тэму “Напрамкі і шляхі развіцця аматарскага тэатральнага мастацтва”. У рабоце школе прынялі удзел:вядучы метадыст па музычна-інструментальнаму жанру ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” Таццяна Іванаўна Мерчы і галоўны захоўнік фондаў, кіраўнік лялечнага тэатра “Батлейка” ДУ “Іўеўскі музей нацыянальных культур” Марына Пятроўна Пазняк. Удзельнікі школы прафесійнага майстэрства наведалі Іўеўскі музей нацыянальных культур дзе паглядзелі батлеечны спектакль “Цар Ірад”.
