8 ліпеня ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” завіталі выхаваўцы аздараўленчага лагера Геранёнскай сярэдняй школы.
Падчас тэматычнай этна-праграмы “Скарбы Іўеўскага краю” дзеці паглыбілі веды аб традыцыйнай культуры роднага краю, пагулялі ў народныя гульні, паўдзельнічалі ў майстар-класах па традыцыйных рамёствах.
