25 чэрвеня 2020 года ў сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны адбылася сустрэча с цікавым чалавекам, вядомым краязнаўцам, таленавітым аўтарам Смалянічэнка Аленай Іванаўнай. Сустрэча з работнікамі культуры, аднавяскоўцамі была прымеркавана выхаду ў свет кнігі Алены Іванаўны “Старонкі гісторыі Геранёнскай зямлі”.
У час сустрэчы Алена Смалянічэнка пазнаёміла прысутных са сваім творам, які прысвяціла Году малой радзіме, гісторыі і сённяшняму дню аграгарадка. Адзін з раздзелаў кнігі распавядае аб знакамітых і таленавітых майстрах сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны.